Вы тут

Манеты з пандамі


Выпусцілі ў Кітаі.


Народны банк Кітая (НБК, Цэнтрабанк) выпусціў новую серыю залатых і срэбных манет «Панда», перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Усе 12 манет з’яўляюцца законнымі плацежнымі сродкамі, заявіў НБК на сваім афіцыйным сайце.Як стала вядома, на адным баку ўсіх манет — выява павільёна Ціняньдзянь (Павільён малення аб жніве) ў пекінскім парку Цяньтань (Храм неба), а на рэверсе — панда, якая есць бамбук.

Адна з вытанчаных залатых манет дыяметрам 90 мм змяшчае 1000 грамаў чыстага золата вышэйшай пробы і мае намінал 10 тысяч юаняў (каля 1417 долараў). Іх выпушчана не больш за 1000 штук.

Іншыя залатыя манеты маюць адпаведна наміналы 10 юаняў, 50 юаняў, 100 юаняў, 200 юаняў, 500 юаняў, 800 юаняў, 1500 юаняў і 2000 юаняў. Простыя і вытанчаныя манеты з срэбра маюць наміналы 10 юаняў, 50 юаняў і 300 юаняў.

Прэв’ю: people.com.cn

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.