Вы тут

Кітайцы выратавалі 1300-гадовае дрэва


Пасля года напружанай працы сельскія жыхары і спецыялісты па лясной гаспадарцы паспяхова аднавілі 1300-гадовае дрэва ў правінцыі Хунань (Цэнтральны Кітай), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Бачныя прыкметы памірання гэтай старажытнай сафоры з'явіліся ў жніўні мінулага года, калі яе лісце пачало жоўкнуць і марнець, сказалі ляснічыя пасёлка Хунцяа. Мясцовыя ўлады запрасілі на месца экспертаў з Паўднёва-кітайскага навукова-тэхнічнага ўніверсітэта лясной гаспадаркі і прафесійных тэхнікаў, каб выратаваць дрэва.

«Эксперты выявілі, што празмерныя ападкі, што пачаліся ў мінулым годзе, прывялі да загніванне каранёў дрэва», - заявіў кіраўнік Хунцяоскай станцыі лясной гаспадаркі Юй Фухай. Ратавальнікі распачалі розныя меры, уключаючы капанне траншэі для скіду вады, абсяканне гнілых каранёў і стэрылізацыю дрэва.  Жыхары навакольных вёсак таксама дапамагалі чым маглі, ппрадаставілі  выратавальнікам бясплатнае жыллё і ежу. З'яўленне новых галінак на крытычна хворым дрэве пазначыла працэс аднаўлення.

У пасёлку Хунцяа знаходзяцца 243 старажытных дрэва.  Сярод іх адным з самых вядомых з'яўляецца гэтая сафора, якая стаіць побач з 1300-гадовым дрэвам гінкга перад храмам у вёсцы Жэньі. «Гэтыя старажытныя дрэвы суправаджалі нас на працягу многіх пакаленняў. Мы адчуваем сябе абавязанымі іх абараняць», - сказаў мясцовы жыхар Лі Сяаань.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.