Вы тут

Улады выставілі на продаж Дом друку


Улады выставілі на продаж Дом друку, які знаходзіцца каля станцыі метро «Акадэмія навук».


Пачатковы кошт помніка архітэктуры 1930-х гадоў — 6,975 мільёна рублёў. Мэтавае прызначэнне — адміністрацыйна-дзелавое. Таргі адбудуцца 20 лістапада, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны». Будынак Дома друку пабудаваны ў 1930—1935 гадах у стылі канструктывізму. Збудаванне перажыло вайну, а ў 1963—1978 гадах яго рэканструявалі, надбудаваўшы чацвёрты паверх. Аб'ект будзе прадавацца па рыначным кошце, з заключэннем дагавора арэнды зямельнага ўчастка, неабходнага для абслугоўвання нерухомай маёмасці. Таргі пачнуцца з 6 мільёнаў 975 тысяч 687 рублёў 16 капеек.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: На продаж — Дом друку

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.