Вы тут

«Разумнае» метро


Запусцілі ў Чжэнчжоў.


У метрапалітэне Чжэнчжоў, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Хэнань (Цэнтральны Кітай), запушчана сістэма аплаты за праезд пры дапамозе распазнання твараў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Сістэма была ўсталяваная і здадзена ў пробную эксплуатацыю на ўсіх станцыях першай лініі гарадскога метрапалітэна ў канцы жніўня. Такая сістэма афіцыйна запрацавала ў Паднябеснай упершыню. Як чакаецца, навінка прадаставіць пасажырам магчымасць хутчэй праходзіць праз турнікеты.

Новая сістэма даступная для пасажыраў першай лініі і першай секцыі 14-й лініі гарадскога метрапалітэна. Прылады сканавання твараў устаноўлены на ўваходах і выхадах са станцый.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.