Вы тут

Радзіма дыназаўраў


Так называюць горад Хэюань.


Скамянелыя яйкі дыназаўраў — не рэдкасць у Хэюані. Гэты горад, які знаходзіцца ў правінцыі Гуандун у Паўднёва-Усходнім Кітаі, празвалі радзімай дыназаўраў у Кітаі, якая славіцца шматлікімі адпаведнымі знаходкамі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

У калекцыі Музея дыназаўраў Хэюаня ў 2004 годзе было прадстаўлена 10008 яек дыназаўраў, знойдзеных у гэтым раёне, што дазволіла музею атрымаць сертыфікат Кнігі рэкордаў Гінеса. Да канца 2018-га колькасць закамянелых яек дыназаўраў тут ужо дасягнула больш за 18000, што перавышае агульную колькасць такіх артэфактаў, якія захоўваюцца ў іншых музеях свету.

Выкапнёвыя яйкі, знойдзеныя ў горадзе Хэюань, належалі больш чым дзесяці відам дыназаўраў. Гэтыя скамянелыя яйкі валодаюць рознымі формамі, у тым ліку доўгай прастакутнай, прызматычнай і эліптычнай. Дыяметры яек вар’іруюцца ад 1,5 см да 19 см.

Чаму ў Хэюані так шмат яек дыназаўраў? На гэтае пытанне адказаў намеснік начальніка аддзела даследаванняў гарадскога Музея дыназаўраў Хуан Чжыцін, які выказаў здагадку, што ў старажытныя часы горад, верагодна, быў нізінных балотам. Тут быў мяккі клімат з дастатковай колькасцю ападкаў, прыродныя ўмовы вельмі падыходзілі для размнажэння дыназаўраў, таму раён стаў ідэальным месцам для таго, каб гэтыя жывёлы адкладвалі яйкі.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.