Вы тут

Фотаслова Яўгена Пясецкага


Прыязджайце ў Вязынку ранічкай, калі вакол Купалаўскай хаты яшчэ няма шумлівых экскурсантаў, а ў восеньскай цішыні выразна чуваць далёкія гукі. З-за пачаўшага рудзець лесу да вас дакоціцца сцішаны постук электрычкі, ускраіна блізкай вёскі адгукнецца людскімі воклічамі, а з-пад нізкіх аблокаў даляціць развітальная песня адлётных чародак.


Сярод безлічы галасоў мінулага гэтыя мясціны таксама памятаюць дзіцячы голас будучага беларускага Песняра Янкі Купалы.

Гукі мінулага, яго фарбы, напісаныя калісьці радкі не знікаюць. Усё застаецца нашчадкам.

Імчыць электрычка з Мінска,

Ляціць, абганяе аблокі —

Да Вязынкі з горада блізка,

Але да Купалы — далёка...

Там птушкі вітаюцца звонка,

У хаце — старая калыска...

Там горад падасца далёкім.

Купала пачуецца — блізкім.

У хаце той шчасце ды роспач,

Усім нам пасланыя Богам...

Здаецца, Купала побач.

Ісці да Купалы — доўга.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.