Вы тут

Брэнды Паднябеснай


У Кітаі касметыка айчынных брэндаў набывае ўсё большую папулярнасць сярод пакупнікоў і займае больш за палову долі касметычнага рынку краіны, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Зараз КНР з'яўляецца другім па велічыні спажыўцом касметыкі ў свеце.  Паводле дадзеных Нацыянальнага бюро статыстыкі Кітая, у першым квартале гэтага года агульныя рознічныя продажы касметыкі павялічыліся на 10,9 працэнта і падтрымалі двухзначны рост.  Па меры паляпшэння якасці айчынных брэндаў, значна вырасла доля некаторых айчынных вытворцаў на рынку касметыкі краіны.

Аб'ём продажаў імкліва расце.  Напрыклад, кітайская касметыка Pechoin ўжо тры гады запар узначальвае спіс самай прадаваемай  касметыкі на электроннай пляцоўцы Taobao у дзень шопінгу 11 лістапада.

Кітайская касметыка стала больш разнастайнай, што прадастаўляе больш выбару для пакупнікоў.  Дзякуючы супрацоўніцтву з маркамі іншых сфер, старыя брэнды кітайскай касметыкі паспяхова прыцягнулі больш пакупнікоў.

Згодна са Справаздачай аб касметыцы айчыннай вытворчасці 2019 года, апублікаванай кітайскай інтэрнэт-кампаніяй Tencent, кітайскія брэнды касметыкі займаюць 56% ад агульнага рынку касметыкі ў краіне, 42% спажыўцоў аддаюць перавагу айчынным касметычным брэндам, а 90% спажыўцоў заявілі, што ў будучыні яны  зноў будуць купляць касметыку айчыннай вытворчасці.

Па словах Фэй Цівэня, кіраўніка аддзела маркетынгу Pechoin, у апошнія гады расце цікавасць кітайскіх спажыўцоў да айчынных марак.  Прычына такой з'явы заключае ў тым, што, з аднаго боку, айчынныя прадпрыемствы надаюць больш увагі даследаванням, распрацоўкам і якасці касметыкі, з другога боку, кітайскія прадпрыемствы лепш ведаюць сваіх суайчыннікаў і іх патрэбы.  Напрыклад, яны ведаюць, што прадукцыя з элементамі кітайскай культуры можа больш уразіць спажыўцоў.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.