Вы тут

З 16 да 18 жніўня ў Мінску выступяць 230 гімнастак з 36 краін


Этап Кубка свету БСБ Банк па мастацкай гімнастыцы гэтым разам прымае новы Палац гэтага віду спорту

Арганізатары адзначаюць, што змянілася пляцоўка, але не мяняецца тое, што ўжо стала візітнай карткай спаборніцтваў у Беларусі: прадстаўнічы склад удзельніц, добрая арганізацыя і добразычлівая атмасфера. З 16 да 18 жніўня ў Мінску выступяць 230 гімнастак з 36 краін.


Беларусь прадстаўляюць Кацярына Галкіна, Анастасія Салас і каманда ў групавых практыкаваннях — Анастасія Рыбакова, Карына Ярмоленка, Арына Цыцыліна, Ганна Швайба, Ганна Гайдукевіч і Арына Сушчынская. Акрамя беларусак за ўзнагароды Кубка свету БСБ Банк змагаюцца многія зорныя гімнасткі. Сярод іх шматразовыя чэмпіёнкі свету расіянкі Дзіна і Арына Аверыны, двухразовая чэмпіёнка ІІ Еўрапейскіх гульняў, прызёр чэмпіянатаў свету, пераможца шматбор'я мінулага мінскага этапу ізраільцянка Ліна Ашрам, прызёры чэмпіянату свету Невіяна Владзінава і Бора Калейн з Балгарыі, італьянкі Мілена Бальдасары і Аляксандра Аджырджыкулезе, японка Кахо Мінагава, украінка Улада Нікольчанка.

«Кожная спартсменка, прыходзячы ў залу, разумее, што яе найвышэйшая мэта — Алімпійскія гульні, і гэта гадзіна ўсё бліжэйшая, — кажа галоўны трэнер зборнай Беларусі па мастацкай гімнастыцы Ірына Ляпарская. Наш этап дапаможа Кацярыне Галкінай і Анастасіі Салас (запаснымі будуць Аліна Гарнасько і Юлія Еўчык) праверыць свае сілы, убачыць, што выправіць, прыехаць на чэмпіянат свету ў Баку і заваяваць ліцэнзіі ў Токіа».

Найвышэйшы ўзровень спаборніцтваў будзе і ў групавых практыкаваннях, дзе канкурэнцыю двухразовым пераможцам ІІ Еўрапейскіх гульняў беларускам паспрабуюць скласці каманды Расіі, Украіны, Італіі, Балгарыі, Азербайджана і Японіі.

Нагадаем, на мінулым дамашнім этапе Кубка свету зборная Беларусі заваявала сем узнагарод. Уваход на трыбуны Палаца мастацкай гімнастыкі вольны.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

Кіно, якога не чакалі — 3. Завяршаем падборку драйвовых беларускіх фільмаў

Кіно, якога не чакалі — 3. Завяршаем падборку драйвовых беларускіх фільмаў

Сфера культуры ярчэй за іншыя паказвае, што калі не працуюць традыцыйныя схемы, прыходзіцца шукаць чорны ўваход. Пошукі часам нараджаюць эксперыменты і выкруты, якія абыходзяць абмежаванні, патэрны і завядзёнку і становяцца найлепшымі знакамі свайго часу. 

Грамадства

Як новыя дасягненні вучоных паляпшаюць якасць жыцця і здароўя чалавека?

Як новыя дасягненні вучоных паляпшаюць якасць жыцця і здароўя чалавека?

Па прагнозах спецыялістаў, не менш як 20 працэнтаў ад аб'ёму тавараў у XXІ стагоддзі будзе за біятэхналогіямі.

Грамадства

Збіраем гардэроб школьніка разам са стылістам

Збіраем гардэроб школьніка разам са стылістам

Пошукі і набыццё «школьнай формы», як па старой звычцы кажуць мамы і таты, — тая яшчэ галаваломка! 

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.