Вы тут

Кітайскія турысты патрацілі 130 млрд долараў


Летась кітайскія турысты здзейснілі 149 мільёнаў паездак за мяжу, дзе яны выдаткавалі 130 мільярдаў долараў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Такія лічбы ўзгадваюцца ў дакладзе, апублікаваным Кітайскай акадэміяй турызму. Дадзеныя сведчаць, што ў параўнанні з 2017 годам абодва паказчыка павялічыліся на 14,7 і 13 працэнтаў адпаведна.

Па дадзеных Сусветнай турысцкай арганізацыі пры ААН (ЮНВТО), да 2030 года колькасць турыстаў па ўсім свеце перавысіць 1,8 млрд чалавек. Кітай лічыцца самым хуткарослым турыстычным рынкам у свеце і будзе адыграваць ключавую ролю ў развіцці турыстычнага сектара.

Рынак ўнутранага турызму ў Паднябеснай таксама квітнее. У першай палове гэтага года даходы ад унутранага турызму ў Кітаі склалі 2,78 трлн. юаняў (каля 402 мільярдаў), што на 13, 5 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Кітайская акадэмія турызму прагназуе, што ў 2019 годзе прыбыткі ад унутранага турызму вырастуць на 10 працэнтаў - да 5,6 трлн юаняў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.