Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


10layn.com

АВЕН. Будзеце адкрываць у сабе ўсе новыя таленты, знаходзячыся на піку формы і працаздольнасці. Нечаканае заступніцтва ўплывовых людзей дазволіць дамагчыся поспеху ў прафесійнай сферы, што значна павысіць ваш аўтарытэт сярод калег і дзелавых партнёраў. У чацвер давядзецца вылучыць час для завяршэння сямейных спраў, якія адкладаліся да апошняга моманту.


ЦЯЛЕЦ. Мінімальныя намаганні на гэтым тыдні будуць даваць максімум выніку. А вось залішняя мітусня і празмерная стараннасць ні да чаго добрага не прывядуць. Сцеражыцеся жадаць камусьці зла, хай і цалкам заслужана, бо ваша жаданне можа матэрыялізавацца. Калі ў панядзелак хуткасць рэалізацыі планаў будзе блізкая да звышгукавой, то ўжо да сярэдзіны тыдня яна рэзка ўпадзе, і справы будуць ледзь цягнуцца.


БЛІЗНЯТЫ. Трэба верыць у поспех і ажыццяўленне сваёй мары. Спакойна, але цвёрда ідзіце да мэты, і атрымаеце жаданае, прычым вельмі хутка. У сярэдзіне тыдня зможаце даказаць навакольным, што вы незаменны спецыяліст. У чацвер чакаюцца прыемныя падзеі ў асабістым жыцці, якія дададуць упэўненасці ў тым, што вас любяць. Паездкі і падарожжы ў нядзелю будуць удалыя.


РАК. Выбраўшы правільную стратэгію і прыклаўшы намаганні, вы даберацеся-такі да лаўровага вянка. А калі будзеце ленавацца, то дастанецца толькі лазневы венік. Так што выбірайце самі. У аўторак важная інфармацыя, нібы залатая рыбка, сама прыплыве ў рукі і дапаможа ў вырашэнні прафесійных і асабістых праблем. На нядзелю лепш не будаваць грандыёзных планаў.


ЛЕЎ. Спрыяльны час для перамен. Не варта заставацца на дакучлівай рабоце і з нецікавымі вам людзьмі толькі па звычцы. Стаўце перад сабой вялікія мэты. І адчуеце падтрымку ва ўсіх сваіх пачынаннях. Чакаюцца пазітыўныя перамены ў асабістым жыцці. Для таго каб прыняць канчатковае рашэнне ў выхадныя, можа спатрэбіцца сяброўская парада.


ДЗЕВА. Магчыма, час разгрузіць свае плечы ад чужых праблем? Тут жа з'явіцца час заняцца сваімі ўласнымі. У аўторак лепш не трапляйцеся на вочы начальству, яно можа
аказацца не ў найлепшым настроі. У чацвер калегі па рабоце будуць звяртацца да вас у пошуках справядлівасці, паспрабуйце не падмануць іх чаканняў. У выхадныя самы час сабраць гасцей і здзівіць іх кулінарнымі шэдэўрамі ўласнага прыгатавання.


ШАЛІ. Калі хочаце абзавесціся парай-тройкай новых станоўчых якасцяў, скажам, павысіць працаздольнасць і стаць больш пунктуальнымі, будзе шанц гэта зрабіць. Тыдзень падорыць новых сяброў і аднадумцаў. Не выключана, што вас чакае прасоўванне па кар'ернай лесвіцы. У чацвер магчыма ажыццяўленне даўніх жаданняў.


СКАРПІЁН. На гэтым тыдні ў вас можа з'явіцца нагода задумацца пра сэнс жыцця. Адносіны з навакольнымі палепшацца, вам практычна ва ўсім будзе спадарожнічаць гармонія. Тыдзень падыходзіць для рамантычных сустрэч, пяшчотных прызнанняў, гутарак па душах. У канцы тыдня з'явіцца шмат магчымасцяў для рэалізацыі фінансавых планаў і задум.


СТРАЛЕЦ. Увесь тыдзень давядзецца балансаваць паміж шматлікімі справамі і падзеямі. Важна пры гэтым не стаміцца і не зарабіць нервовы зрыў. Паспрабуйце падключыць таемныя рэзервы — вы самі ведаеце якія. У панядзелак заручыцеся падтрымкай калег па рабоце, інакш сутыкняцеся з перагрузкамі. У канцы тыдня вашай увагі запатрабуюць дом, сям'я, дача.


КАЗЯРОГ. Тыдзень чакаецца вельмі супярэчлівы. Перш чым прыняць канчатковае рашэнне, неабходна ўсё прадумаць і не цешыць сябе прыгожай упакоўкай прапаноў. Вашы планы могуць быць парушаныя, важна хутка паставіць новыя задачы. У аўторак паспрабуйце не лезці ў канфлікты без асаблівай патрэбы. У пятніцу сітуацыя, імаверна, кардынальна зменіцца, у гэты дзень давядзецца зрабіць выбар, ад якога могуць залежаць вашы перспектывы на найбліжэйшую будучыню.


ВАДАЛІЎ. Высвятляючы адносіны і адстойваючы свае правы ды незалежнасць, набярыцеся цярпення і мудрасці, паглядзіце на сябе збоку, і, магчыма, вы ўбачыце спосаб змяніць сітуацыю на сваю карысць. Важна не страціць душэўнай раўнавагі і захоўваць спакой, тады тыдзень будзе спрыяльны і плённы. У выхадныя не сядзіце дома, адпраўляйцеся ў падарожжа.


РЫБЫ. Добры час для творчасці і фантазіі. Выйдзіце за звыклыя рамкі, паспрабуйце штосьці новае. Вам неабходная незалежнасць ва ўсім: і ў думках, і ў справах, і ў дзеяннях, а самае галоўнае — у рашэннях. Але калі будзеце занадта бескампрамісныя, то магчымыя канфлікты на рабоце. Абараняйце і адстойвайце свае інтарэсы, але тактоўна.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

У апошнія гады тэма раўнапраўя паміж мужчынамі і жанчынамі перажывае новую хвалю росквіту.

Культура

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Гісторыя аднаго выступлення.