Вы тут

Ігар Петрышэнка, намеснік прэм'ер-міністра


«Турызм — важная сфера эканомікі, патэнцыял якой далёка не цалкам рэалізаваны. У 2018 годзе экспарт турыстычных паслуг склаў каля $230 млн, але я ўпэўнены, што гэты паказчык можа быць значна вышэйшы. Для развіцця турсферы ў краіне прымаюцца канкрэтныя крокі. На мінулым тыдні быў падпісаны ўказ аб аб'яднанні Гродзенскай і Брэсцкай бязвізавых тэрыторый. Акрамя таго, бязвізавая зона пашырана. Фактычна ніякіх бар'ераў для наведвання рэгіёнаў няма. Гэта яшчэ больш прастымулюе экспарт турыстычных паслуг. Цяпер задача за туркампаніямі, прыватным бізнесам, занятым у гэтай сферы. У Беларусі ёсць што прапанаваць і паказаць замежнікам і ў гістарычным, і ў аздараўленчым, і ў іншых відах турызму. Аднак важна не проста прывабіць турыста, а стварыць яму камфортныя ўмовы ў плане пражывання, грамадскага харчавання. Тут ёсць над чым папрацаваць, асабліва ў невялікіх населеных пунктах».

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.