Вы тут

У выніку навальніцы пацярпелі рэгіёны Брэсцкай і Гомельскай абласцей


Паводле аператыўных звестак МНС, з прычыны парываў ветру 13 жніўня (да 20 м/с) пацярпелі 19 населеных пунктаў у Брэсцкім, Іванаўскім, Кобрынскім і Пінскім раёнах Брэсцкай вобласці. Пашкоджаны дахі шасці жылых дамоў, 65 сельскагаспадарчых будынкаў, будынка сельскага Савета і 73 гектараў лесанасаджэнняў. Зафіксавана 67 выпадкаў падзення дрэў на праезныя часткі і прыватныя падворкі. Работнікамі МНС і спецыялізаванымі службамі (ЖКГ, ДРСУ, дарожна-эксплуатацыйнымі прадпрыемствамі) праводзіліся работы па распілоўцы і ўборцы дрэў, якія ўпалі.


Электразабеспячэнне населеных пунктаў і аб'ектаў не парушалася. Падзенні дрэў зафіксаваны ў Брэсцкім (32 выпадкі), Кобрынскім (8), Іванаўскім (25) Пінскім (2) раёнах. Затрымак ў руху транспарту не адбылося. Для распілоўкі дрэў прыцягваліся 21 адзінка тэхнікі, 69 чалавек, з іх 8 адзінак тэхнікі, 24 работнікі МНС (для распілоўкі 8 дрэў), 13 адзінак тэхнікі, 45 чалавек спецыялізаваных службаў (ЖКГ, ДРСУ, дарожна-эксплуатацыйныя прадпрыемствы).

З прычыны праходжання навальнічнага фронту на тэрыторыі Гомельскага раёна было парушана электразабеспячэнне 39 населеных пунктаў, 17 малочна-таварных ферм, 12 зернесушыльных комплексаў і 269 трансфарматарных падстанцыі. Пацярпелі (адключаліся ад электразабеспячэння) населеныя пункты ў трох сельсаветах Гомельскага раёна.

Па стану на 8 гадзін 14 жніўня без электраэнергіі заставаліся 16 населеных пунктаў Гомельскага раёна. Працавалі 15 аварыйных брыгад РЭС, 1 генератар МНС і 5 генератараў іншых арганізацый, якія забяспечвалі функцыянаванне пяці малочна-таварных ферм і аднаго зернесушыльнага комплексу. Як мяркуецца, прычына адключэння электразабеспячэння - падзенне дрэў на лініі электраперадач. Пацярпелых няма. Затрымак ў руху транспарту не зафіксавана.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Фітнес-трэнер для матуль у дэкрэце Святлана Немірка распавядае пра сакрэты прафесіі

Фітнес-трэнер для матуль у дэкрэце Святлана Немірка распавядае пра сакрэты прафесіі

Актыўная мама — гэта не толькі трэнд, але і жыццёвая неабходнасць у сучасным свеце.

Грамадства

«Тата вернецца, калі ападуць усе лісцікі». Чаму сямейная падтрымка неацэнная для салдата

«Тата вернецца, калі ападуць усе лісцікі». Чаму сямейная падтрымка неацэнная для салдата

Трывалая сувязь з блізкімі і роднымі вельмі важная для чалавека, які служыць у войску. 

Грамадства

Як у Магілёве, Баранавічах і Чавусах рэалізуецца праект камунальнага кіравання ў гарадах

Як у Магілёве, Баранавічах і Чавусах рэалізуецца праект камунальнага кіравання ў гарадах

Мэта праекта — на прыкладзе трох беларускіх гарадоў паказаць, як можна палепшыць сістэму кіравання гарадской гаспадаркай.

Грамадства

Азбука прафесій: балерына Таццяна Уласень пра кар'еру і сям'ю

Азбука прафесій: балерына Таццяна Уласень пра кар'еру і сям'ю

Разам з 9-гадовай дачкой раскрывае сакрэты.