Вы тут

Стаўка рэфінансавання з 14 жніўня зніжаецца да 9,5%


Стаўка рэфінансавання з 14 жніўня зніжаецца з 10 да 9,5 працэнта гадавых, стаўка па крэдыце авернайт - з 11,5 да 10,75 працэнта гадавых, стаўка па дэпазіце авернайт - з 8,5 да 8,25 працэнта гадавых, паведамляе БЕЛТА.


У другім квартале інтэнсіўнасць інфляцыйных працэсаў запаволілася. Ацэнка прыросту спажывецкіх цэн з выключэннем сезоннасці за другі квартал паказвае яго зніжэнне ніжэй за мэтавы ўзровень 5 працэнтаў (на працягу папярэдніх трох кварталаў прырост быў вышэйшы за гэты параметр).

"Прынятыя рашэнні ў галіне працэнтнай палітыкі забяспечваюць захаванне яе нейтральнага характару ва ўмовах прагназуемага запаволення інфляцыйных працэсаў і дасягненне пастаўленай мэты па інфляцыі на 2019 год", - адзначылі ў Нацбанку.

Зніжэнне ставак па крэдыце авернайт і дэпазіце авернайт забяспечыць звужэнне калідора працэнтных ставак па інструментах рэгулявання ліквіднасці банкаў і будзе садзейнічаць павышэнню эфектыўнасці трансмісійнага механізма грашова-крэдытнай палітыкі.

Далейшыя рашэнні ў галіне ключавых працэнтных ставак Нацыянальнага банка будуць залежаць ад суадносін паміж інфляцыйнымі і дэфляцыйнымі фактарамі.

Наступнае пасяджэнне праўлення Нацыянальнага банка па грашова-крэдытнай палітыцы запланавана на 6 лістапада.

Выбар рэдакцыі

Культура

Больш за 100 літаратараў з усіх рэгіёнаў краіны возьмуць удзел у мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства

Больш за 100 літаратараў з усіх рэгіёнаў краіны возьмуць удзел у мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства

Свята, якое ўжо традыцыйна ладзіцца ў першую нядзелю верасня, сёлета прымае Слонім.

Грамадства

Як працуюць сядзелкі

Як працуюць сядзелкі

Попыт на сядзелак ці медсясцёр, якія могуць даглядаць цяжка хворых людзей на даму, пастаянна расце.

Культура

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Беларускаму складніку Тахелеса прысвечаны арт-фестываль «Міфалагема тысячагоддзя», што адкрыўся ў прасторы Ок16 15 жніўня.