Вы тут

Wizz Air вясной 2020 года адкрые прамы рэйс Будапешт-Мінск


Венгерская авіякампанія Wizz Air вясной 2020 года пачне ажыццяўляць палёты па маршруце Будапешт-Мінск. Пра гэта паведаміў БЕЛТА дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі Арцём Сікорскі.


Фота riga-airport.com

"Венгерская авіяцыйная адміністрацыя накіравала на адрас Дэпартамента па авіяцыі праект мемарандума аб узаемаразуменні па прызначэнні з сезона IATA вясна-лета 2020 на лінію Будапешт-Мінск венгерскага перавозчыка Wizz Air. У цяперашні час вядзецца праца па яго ўзгадненні і падпісанні" - сказаў дырэктар дэпартамента.

Ён таксама паведаміў, што авіяцыйныя ўлады Беларусі ўзгаднілі частату палётаў з расійскімі калегамі на сезон IATA восень-зіма 2019-2020. Яна застанецца на ранейшым узроўні - 63 рэйсы ў тыдзень для кожнага з партнёраў.

Wizz Air - венгерская лоукост-авіякампанія, адна з найбуйнейшых у свеце. Працуе галоўным чынам на рынку Цэнтральнай Еўропы.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.