Вы тут

БДУ падняўся на 416 пазіцый у рэйтынгу WRWU і заняў 703 месца


Абнаўленне звестак Webometrics Ranking of World Universities адбылося 29 ліпеня. Згодна з імі БДУ ўваходзіць у дзясятку найлепшых універсітэтаў краін СНД, апярэджвае шэраг еўрапейскіх універсітэтаў, у тым ліку Вільнюскі (у яго 779 пазіцыя ) і Латвійскі ўніверсітэты (1166).


Сярод беларускіх ВНУ Белдзяржуніверсітэт традыцыйна лідзіруе. Другое месца займае Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт — у яго 2661 пазіцыя, трэці радок у Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (3373).

Сярод расійскіх ВНУ першую пазіцыю захоўвае Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М.В. Ламаносава (216). У тройку найлепшых ВНУ свету ўваходзяць Гарвардскі ўніверсітэт, Стэнфардскі ўніверсітэт і Масачусецкі тэхналагічны інстытут.

Вебаметрычны рэйтынг складаецца незалежнай іспанскай даследчай лабараторыяй “Laboratorio de Internet” і абнаўляецца двойчы на год: у студзені і ліпені. Рэйтынг бярэ пад увагу бачнасць ВНУ ў інтэрнэце і частату цытавання публікацый яго навукоўцаў. Пры падліку выкарыстоўваюцца дадзеныя платных сістэм Ahrefs і Majestic; цытаванне профіляў вучоных у Aкадэміі Google; колькасць артыкулаў, якія ўваходзяць у 10% самых цытуемых у свеце за 2013-2017 гады па дадзеных Scopus.

У БДУ адзначаюць, што распрацоўшчыкі WRWU рэгулярна змяняюць крытэрыіі методыкі ацэньвання. У выніку адбываецца непрадказальнае і рэзкае змяненне месцаў, якія займаюць універсітэты. Так, у бягучай версіі рэйтынгу замянілі Google на камерцыйную сістэму Ahrefs.com. А ў папярэдняй рэдакцыі рэйтынгу аўтары адмовіліся ўлічваць публікацыі буйных міжнародных калабарацый навукоўцаў, што істотна адбілася на пазіцыях многіх універсітэтаў.

Усяго ў Webometrics паказаны пазіцыі практычна ўсіх вышэйшых навучальных устаноў свету, якіх налічваецца больш за 28 600. Па гэтай прычыне WRWU вельмі папулярны. Але самымі аўтарытэтнымі сусветнымі рэйтынгамі прызнаныя Шанхайскі, QS і THE. Гэтыя вядомыя агенцтвы ацэньваюць дзейнасць толькі першай тысячы ВНУ. Дарэчы, у чэрвеньскай версіі QS Белдзяржуніверсітэт заняў 351 пазіцыю і ўвайшоў у 1,5% найлепшых універсітэтаў свету.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.