Вы тут

Стывен Сігал зноў прыляцеў у Беларусь


Вядомы амерыканскі акцёр Стывен Сігал зноў прыбыў у Беларусь з кароткім візітам. Фатаграфію разам з героем баевікоў 90-х размясціў на сваёй старонцы ў Facebook беларускі асілак Кірыл Шымко. Па запрашэнні Шымко 67-гадовы Сігал пагадзіўся прыняць удзел у фестывалі здаровага ладу жыцця на беразе Дуброўскага вадасховішча, піша onliner.by.


«Сустрэлі нашага сябра Стывена Сігала! Заўтра сустракайце на фестывалі "SHIMKO збірае сяброў"», - напісаў Кірыл.

На афіцыйнай старонцы Стывена Сігала ў Facebook таксама з'явілася паведамленне пра паездку ў Беларусь, дзе ён паведамляе, што едзе на фэст у Беларусь, каб «натхніць дзяцей і дарослых на пошук шляхоў вядзення больш здаровага ладу жыцця».

Сігал ўжо прыязджаў у Беларусь ў 2016 годзе. Тады акцёр сустракаўся з прэзідэнтам і дэгуставаў моркву, наведаў мінскі офіс кампаніі Wargaming і жылы раён «Маяк Мінска», дзе нібыта забраніраваў цэлы паверх у новабудоўлі.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Чым Адэса прываблівае турыстаў

Чым Адэса прываблівае турыстаў

Гэта — недарагі адносна іншых курортаў адпачынак.

Грамадства

Як апынуцца ў раннім Сярэднявеччы?

Як апынуцца ў раннім Сярэднявеччы?

Ці сапраўды ў акваторыі сучаснага горада можна ўбачыць і нават праплыць на парусніку вікінгаў?

Грамадства

На Пастаўшчыне адбыўся інклюзіўны фестываль

На Пастаўшчыне адбыўся інклюзіўны фестываль

Для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі «Асаблівыя, як усе».