Вы тут

Цёплае надвор'е з дажджамі чакаецца ў Беларусі ў трэцяй дэкадзе ліпеня


Дастаткова цёплае надвор'е з кароткачасовымі дажджамі чакаецца ў нашай краіне ў астатнія дні ліпеня, паведаміў начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Аляксандр Бяганскі.


Ён лічыць, што ў трэцяй дэкадзе ліпеня адбудзецца павышэнне тэмпературы паветра. У гэтыя выхадныя ў большасці раёнаў яна чакаецца ў межах ад плюс 22 да 29 цяпла градусаў і ападкаў будзе няшмат. Але вось у пачатку наступнага тыдня прагназуюцца дажджы, звязаныя з атмасфернымі франтамі, якія будуць перамяшчацца да нас з тэрыторыі Польшчы. Тэмпературны фон у другой палове апошняй дэкады ліпеня будзе блізкім да кліматычнай нормы. Да канца месяца ў начныя гадзіны чакаецца ў сярэднім ад 10 да 17 градусаў вышэй за нуль, удзень — ад плюс 21 да 28 градусаў, у паўднёва-заходніх раёнах слупок тэрмометра ў асобныя дні можа набліжацца да плюс 30. Перыядычна будуць ісці кароткачасовыя навальнічныя дажджы. «У першыя дні жніўня таксама будзе цёпла, часам — вельмі цёпла», — паабяцаў Аляксандр Бяганскі.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Дзесяць дзён сапраўднага цяпла

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.