Вы тут

Спынена вытворчасць па справе аб банкруцтве Гарынскага агракамбіната


Спынена вытворчасць па справе аб банкруцтве ААТ "Гарынскі агракамбінат" (Столінскі раён), паведамляе сайт эканамічнага суда Брэсцкай вобласці.


У дачыненні да прадпрыемства была ўведзена працэдура санацыі, па завяршэнні якой суду ў снежні 2017 года кіраўнік прадставіў справаздачу. Затым быў усталяваны тэрмін для разлікаў з крэдыторамі. Па заканчэнні гэтага перыяду кіраўнік падаў заяву аб зацвярджэнні міравога пагаднення, заключанага паміж даўжніком і крэдыторамі ў працэдуры конкурснай вытворчасці.

"Вызначэннем эканамічнага суда Брэсцкай вобласці спынена вытворчасць па справе аб эканамічнай неплацежаздольнасці даўжніка - ААТ "Гарынскі агракамбінат" у сувязі з зацвярджэннем міравога пагаднення", - адзначылі ў прэс-службе.

Вызначэнне не ўступіла ў законную сілу і можа быць абскарджана (апратэставана) у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.