Вы тут

БГК ім. Мяшкова запусціў новы сайт


Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова запускае новы афіцыйны сайт клуба. Новы адрас - www.meshkovbrest.by.


"Пры стварэнні новага сайта клуб сумесна з кампаніяй-распрацоўшчыкам Sportsmedia пастараліся зрабіць яго больш сучасным, зручным і дынамічным, а таксама ўлічыць недахопы папярэдняй версіі. Новы сайт БГК ім. Мяшкова працуе на спецыялізаванай спартыўнай CMS і абсталяваны ўбудаванай аўтаматызаванай сістэмай статыстыкі, базай дадзеных гульцоў, клубаў і турніраў.

Асаблівасцю функцыянавання сайта стане яго пастаяннае развіццё, клуб плануе развіваць і ўкараняць новыя карысныя сэрвісы для заўзятараў. Для зручнасці карыстальнікаў дызайн і функцыянал сайта адаптыўныя для ўсіх тыпаў мабільных прылад", - паведамляе сайт клуба.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.