Вы тут

"Беларусбанк" папярэджвае пра выпадкі махлярства ў Viber


"Беларусбанк" інфармуе сваіх кліентаў аб пачашчэнні выпадкаў махлярства з выкарыстаннем метадаў сацыяльнай інжынерыі праз Viber, гаворыцца на сайце банка.


Карыстальнікам мэсэнджара прыходзіць паведамленне ад падробленага акаўнта "Беларусбанк Анлайн". Акаўнт мае лагатып банка і зарэгістраваны на замежным нумары тэлефона.

Паведамленне можа мець наступны змест: "Паважаны кліент "Беларусбанка", наша служба падтрымкі спяшаецца паведаміць вам, што ў сувязі з частымі выпадкамі махлярства ваша карта заблакіраваная. Баланс 0.01 BYN. Вам варта звярнуцца ў бліжэйшае аддзяленне банка альбо па нашых кантактаў у Viber". Або паведамленне: "Служба падтрымкі "Беларусбанка" інфармуе, што ў сувязі з частымі ашуканскімі аперацыямі па патрабаванні службы бяспекі ваша карта заблакіраваная. Баланс вашай карты 0.00 рублёў. Для разбору рэкамендуем звярнуцца ў банк альбо звязацца па нашых кантактаў у Viber".

Беларусбанк заклікае быць уважлівымі. "Не перадавайце трэцім асобам інфармацыю аб рэквізітах плацежных картак, лагін і пароль для ўваходу ў інтэрнэт-банкінг, 3D-пароль або аднаразовы СМС-пароль, у тым ліку шляхам уводу дадзеных на сумніўных вэб-старонках".

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.