Вы тут

Цела пенсіянеркі, якая знікла месяц таму, знайшлі ў Дзятлаўскім раёне


Каля месяца таму жыхарка вёскі Літаворцы Дзятлаўскага раёна сышла ў лес па ягады і не вярнулася. Жанчына 1943 года нараджэння. Трывогу забіла яе дачка, якая прыехала пагасцяваць да маці і не знайшла яе па месцы жыхарства, гаворыцца ў групе ва УКантакце УУС Гродзенскага аблвыканкама.


Фота: vk.com/uvdgrodno

На пошукі былі арыентаваныя праваахоўнікі, актыўна дапамагалі грамадзяне, але першапачатковыя мерапрыемствы вынікаў не далі.

Учора цела жанчыны знайшлі на полі прыкладна за дваццаць кіламетраў ад дома. Яе смерць не носіць крымінальны характар. Паводле папярэдняй інфармацыі, пенсіянерцы стала дрэнна. Дапамагчы не было каму.

Міліцыя выказвае спачуванні родным і блізкім загінулай.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.