Вы тут

У Швейцарыі суд забараніў пеўню кукарэкаць па начах


У Цюрыху суд вынес прысуд пеўню, які занадта гучна кукарэкаў па начах, паведаміла выданне Neue Zurcher Zeitung.


Раней гараджане падалі пазоў да суседа, які ператварыў гараж у куратнік. Жыхары раёна скардзіліся, што па начах іх будзяць гучныя крыкі пеўня.

У якасці доказаў пазоўнікі зафіксавалі, колькі разоў за ноч кукарэкае певень і як гучна ён гэта робіць.

Аказалася, птушка крычыць ад 14 да 44 раз у гадзіну з гучнасцю ў 84 дб.

Акрамя таго, суседзі паскардзіліся на пах гною і запатрабавалі знесці куратнік.

У выніку суд абавязаў гаспадара пеўня забяспечыць цішыню ў перыяд з 10 вечара да 8 гадзін раніцы. На працягу гэтага часу птушка будзе "зняволеная" ў куратніку без асвятлення. Пры гэтым астатнія курыцы пакарання здолелі пазбегнуць, паколькі куратнік вырашылі не зносіць.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.