Вы тут

​Чаму ацякаюць ногі


Часам, асабліва ў летнюю спёку, можна заўважыць, што ногі значна павялічыліся ў памеры і басаножкі сталі цесныя. Ацёкі, як правіла, не суправаджаюцца моцным болем, дастаўляюць толькі візуальны дыскамфорт. Нярэдка гэтыя сімптомы ігнаруюць, не спяшаюцца паказацца ўрачу. І дарэмна!


— Ацёчнасць можа сведчыць пра запушчаную хваробу. І, своечасова звярнуўшыся да доктара, вы можаце прадухіліць развіццё сур'ёзнага захворвання, — папярэджвае ўрач агульнай практыкі 11-й гарадской паліклінікі г. Мінска Марыя ШЛЫК. — Вельмі важна вызначыць, чым выкліканы ацёкі, каб ліквідаваць першапрычыну. Найчасцей яны звязаны з варыкозным пашырэннем вен, але могуць сігналізаваць і пра іншыя непаладкі ў арганізме.

Прычына № 1 — захворванне вен

Гэта самая распаўсюджаная прычына, у прыватнасці варыкоз, стан пасля перанесенага трамбозу вен, а таксама хваробы лімфатычнай сістэмы.

Характэрнай прыкметай «вянозных» ацёкаў з'яўляецца аднабаковасць: ацякаць можа адна канечнасць. Акрамя таго, яны часта суправаджаюцца пашырэннем вен. Яшчэ адной прыкметай немачы ад хваробы вен з'яўляецца часовасць: ацёчнасць звычайна з'яўляецца ў другой палове дня і за ноч праходзіць. Калі ж ацёкі ног захоўваюцца да раніцы, прычыну варта шукаць у іншым.

Пры падазрэнні, што ногі ацякаюць ад захворвання вен, не зацягвайце, запішыцеся на прыём да флеболага, каб прайсці УГД вен. Для прафілактыкі «вянозных» ацёкаў варта прытрымлівацца бяссолевай дыеты і аптымальнага рэжыму піцця. Пастарайцеся пазбягаць доўгіх нерухомых поз і больш гуляйце пешшу. Таксама карысны будзе кампрэсійны трыкатаж.

Прычына № 2 — паталогія сэрца

Так званыя сардэчныя ацёкі ўзнікаюць найчасцей у пажылых людзей з запушчанымі хваробамі сэрца і гіпертаніяй. Характэрным маркерам ацёчнасці ад сардэчнай недастатковасці з'яўляюцца сталы ўзрост і наяўнасць сардэчнай паталогіі. Пацвердзіць ці абвергнуць гэтую прычыну дапаможа праходжанне кардыяграмы і УГД сэрца.

Прычына № 3 — хваробы нырак

Адметная асаблівасць «ныркавых» ацёкаў — наяўнасць іх раніцай і ацёчнасць на твары. Да таго ж гэта заўсёды двухбаковы ацёк. Калі ў вас здаралася пераахалоджанне ці парушана функцыя мочаспускання, хутчэй за ўсё ацёчнасць выклікана хваробай нырак. Пры такіх падазрэннях рэкамендуецца зрабіць УГД нырак і здаць аналіз мачы, а таксама пракансультавацца з нефролагам ці ўролагам.

Акрамя пералічаных трох асноўных прычын, існуюць і іншыя, больш рэдкія. Напрыклад, захворванні палавой сістэмы і парушэнні работы наднырачнікаў.

Прычына № 4 — захворванні шчытападобнай залозы

Яна рэгулюе работу ўсіх залоз у арганізме. Калі шчытападобная залоза не ў парадку, магчымыя праблемы ў сістэме жаночых палавых органаў ці рабоце наднырачнікаў, што ў сваю чаргу можа быць прычынай ацёчнасці ног. Да ацёкаў могуць прыводзіць змены гарманальнага фону ў жанчын, а таксама анкапаталогія прастаты ў мужчын.

Прычына № 5 — паталогія наднырачнікаў

Адутлаватасць твару можа сведчыць пра тое, што прычына ацёчнасці заключаецца ў парушэнні работы наднырачнікаў ці нырак.

У некаторых выпадках ногі могуць ацякаць ад паталогій работы адразу некалькіх органаў, напрыклад сэрца і нырак адначасова. Гэта ўскладняе пошук першапрычыны. Таму не варта займацца самалячэннем, пры з'яўленні ацёкаў звярніцеся да доктара — профільнага, калі заўважылі яўныя сімптомы з пералічаных, ці да тэрапеўта, калі прычына пакуль не яўная.

Алена КРАВЕЦ

Загаловак у газеце: Сімптом хваробы ці часовая нязручнасць?

Выбар рэдакцыі

Культура

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Беларускаму складніку Тахелеса прысвечаны арт-фестываль «Міфалагема тысячагоддзя», што адкрыўся ў прасторы Ок16 15 жніўня.

У свеце

Як развіваецца глабальнае супрацьстаянне ЗША і Кітая?

Як развіваецца глабальнае супрацьстаянне ЗША і Кітая?

Супярэчнасці ў адносінах паміж Вашынгтонам і Пекінам абвастраюцца, і іх можна смела называць гандлёвай вайной.

Грамадства

Якім павінен быць вучэбны дапаможнік у ХХІ стагоддзі?

Якім павінен быць вучэбны дапаможнік у ХХІ стагоддзі?

З 50 выданняў, якія павінны з'явіцца на школьных партах да 1 верасня, 48 ужо надрукаваныя.

Здароўе

Якія аперацыі беларускія афтальмолагі робяць пры катаракце, глаўкоме і іншых хваробах вачэй

Якія аперацыі беларускія афтальмолагі робяць пры катаракце, глаўкоме і іншых хваробах вачэй

Экзапратэзаванне арбіты не робіцца больш ні ў адной з краін СНД.