Вы тут

Лукашэнка: Мы заўсёды гатовыя адкрыць дзверы для Арменіі


Прэзідэнт Арменіі Армэн Саркісян прыбыў у Мінск у нядзелю. За два дні ён пабываў на цырымоніі закрыцця Другіх Еўрапейскіх гульняў, пазнаёміўся з распрацоўкамі Парка высокіх тэхналогій, і нават апрабаваў магчымасці віртуальнага матацыклу. Сёння — час для афіцыйных перамоў у Палацы Незалежнасці.


Прэзідэнт Арменіі Армэн Саркісян прыбыў у Мінск у нядзелю. За два дні ён пабываў на цырымоніі закрыцця Другіх Еўрапейскіх гульняў, пазнаёміўся з распрацоўкамі Парка высокіх тэхналогій, і нават апрабаваў магчымасці віртуальнага матацыклу. Сёння — час для афіцыйных перамоў у Палацы Незалежнасці.

«Я хачу запэўніць вас, што для нас няма абсалютна закрытых тэм з Арменіяй. Любыя вашы пажаданні, любыя вашы імкненні, калі вы бачыце нешта ў Беларусі прымальнае для Арменіі — мы заўсёды гатовыя адкрыць для вас дзверы», — адзначыў кіраўнік Беларусі.

  • Перад сустрэчай Прэзідэнт Беларусі размаўляў па тэлефоне з прэм’ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам. Ён нагадаў тыя часы, калі супрацоўніцтва краін было на нулі. Сёння лічба таваразвароту дасягнула 50 мільёнаў долараў — сума невялікая, але прагрэс значны. 

«У нас склаліся вельмі добрыя, цёплыя адносіны са многімі прадстаўнікамі Арменіі, у тым ліку і прыватнага бізнесу. Вы ведаеце маіх сяброў у Арменіі, якія інвестуюць у Беларусь. Я ім вельмі ўдзячны. У мяне адно правіла — дружба дружбай, але дзяржава — гэта ўсё асобна. Мая служба з гэтым звязана быць не павінна. Калі да мяне звярнуліся за дазволам на пастаўку нейкіх тавараў, я адразу сказаў: агульныя прынцыпы. прыходзіш у Беларусь, адчыняеш прадпрыемства, ствараеш працоўныя месцы, інвестуеш — калі ласка, пастаўляй», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. 

Ён прывёл прыклад паспяховага бізнесу з армянскім капіталам — прадпрыемства па разліву каньяку Гагіка Царукяна. «Гэтак жа мы арганізавалі работу беларуска-армянскага гандлёвага дома, і, як мне дакладваюць, 30-40% тавараабароту паміж Беларуссю і Арменіяй ідзе праз яго. Гэта значыць, мы ўжо прыцерліся у эканоміцы ў плане нашага супрацоўніцтва, асновай якога з’яўляецца стварэнне сумесных прадпрыемстваў. мы гатовыя ісці гэтым шляхам», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў добрыя адносіны, якія склаліся паміж краінамі як на высокім палітычным узроўні, так і на ўзроўні асабістых узаемаадносін грамадзян. «К армянам у Беларусі вельмі добрае, цёплае стаўленне. Наогул наш народ такі, што не прад’яўляе асаблівых прэтэнзій ні да аднаго з народаў. Галоўнае, каб гэта было на аснове павагі, братскія адносіны. З армянамі заўсёды былі добрыя адносіны, што мы і спрабуем падтрымліваць», — дадаў Прэзідэнт.

  • Па яго словах, галоўны трэнд палітычнага супрацоўніцтва — гэта те, што краіны саюзнікі, якія дзейнічаюць з аднолькавых пазіцый, і ў іх няма разыходжанняў у поглядах на міжнародны парадак дня.

Армэн Саркісян падзякаваў за запрашэнне на цырымонію закрыцця Другіх Еўрапейскіх гульняў, адзначыўшы, што яго ўразілі размах і арганізацыя спаборніцтваў. На думку кіраўніка Арменіі, Беларусь гатова да больш маштабных мерапрыемстваў.

Прэзідэн Арменіі таксама падзяліўся ўражаннямі ад наведвання Парку высокіх тэхналогій. «Мне вельмі спадабалася, што Беларусь — наперадзе многіх, што ў Беларусі зразумелі: у будучыні віртуальная рэальнасць будзе толькі дапаўняць», — сказаў ён. 

Лідар Арменіі таксама адзначыў асаблівую ролю кіраўніка беларускай дзяржавы: «У вас ёсць бачанне будучыні і мудрасць. Гэта не проста пахвальныя словы. Гэта рэальнасць».

Марыя ДАДАЛКА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Калі чалавек становіцца кнігай. Што такое «Жывая Бібліятэка»?

Калі чалавек становіцца кнігай. Што такое «Жывая Бібліятэка»?

Аповеды ў «Жывой Бібліятэцы» заўсёды запамінаюцца «чытачам», бо «кніга» — сам чалавек з непаўторным жыццёвым досведам, сваім ладам жыцця...

Грамадства

Якімі шляхамі будзе развівацца зялёная эканоміка?

Якімі шляхамі будзе развівацца зялёная эканоміка?

Элементы «азелянення» эканомікі ўключаюць у сябе электратранспарт, гарадскую мабільнасць, разумныя гарады, арганічную сельскую гаспадарку і экалагічны турызм.

Культура

Рэха «Славянскага базару»: чым запомніўся 28-ы па ліку мастацкі форум

Рэха «Славянскага базару»: чым запомніўся 28-ы па ліку мастацкі форум

За фестывальны тыдзень у Віцебску прайшло без малога дзве сотні падзей.