Вы тут

Віншаванне Прэзідэнта з Днём Незалежнасці


Дарагія суайчыннікі!

Віншую вас з вялікай гістарычнай датай — 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Днём Незалежнасці — святам, якое аб'ядноўвае нас у імкненні да міру, згоды і захавання гераічнага летапісу краіны.

Вялікая Айчынная вайна ўвайшла ў кожную сям'ю болем страт, прынесла гора і нечалавечыя пакуты мільёнам беларусаў, але абудзіла ў думках і сэрцах кожнага пачуццё нацыянальнага адзінства, грамадзянскага абавязку і гатоўнасці абараняць Радзіму да апошняга дыхання. Перамога над нацызмам стала актам найвышэйшай справядлівасці і сімвалам няскоранасці нашага народа.

У імя сваёй незалежнасці, гістарычнай праўды і міру на Зямлі мы заўсёды будзем шанаваць вялікі подзвіг старэйшых пакаленняў. Імкнуцца быць дастойнымі іх памяці. На прыкладзе жыцця сапраўдных герояў выхоўваць сваіх дзяцей і разам з імі ствараць будучыню Беларусі — суверэннай, моцнай, квітнеючай краіны.

Няхай над нашай роднай зямлёй заўсёды будзе чыстае неба.

Жадаю вам шчасця, дабра і дабрабыту.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА

Загаловак у газеце: Наша галоўнае свята

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.