Вы тут

У Каліфорніі выбралі самага пачварнага ў свеце сабаку


Пятнаццацігадовы беспародны сабака выйграў конкурс "Самы непрыгожы сабака ў свеце" (World's Ugliest Dog Contest), паведамляе ТАСС са спасылкай на Associated Press (АР).


Фота: ap.org

Штогадовы конкурс праходзіў у пятніцу ў горадзе Петалума ўжо ў 31-ы раз. У гэтым годзе першае месца заняў сабака па мянушцы Гарэза-Валацуга (Scamp the Tramp). Яго гаспадыня, якая забрала сабаку з прытулку ў 2014 годзе, атрымала ад арганізатараў спаборніцтва $ 1,5 тыс.у якасці ўзнагароды і яшчэ столькі ж, каб зрабіць ахвяраванне. Таксама ім уручылі пазалочаны кубак.

Разам з пераможцам за званне змагаліся яшчэ 18 сабак.

"Зараз ён Гарэза-Чэмпіён, а не Гарэза-Валацуга, - прыводзіць агенцтва словы уладальніцы пса Івоны Маронэс. - Я думаю, гледачы ацанілі яго ўнутраны дух і ўсё, што ён зрабіў для супольнасці".

АР адзначыла, што гаспадыня пса перыядычна ладзіць дабрачынныя акцыі, прыводзячы яго ў дзіцячыя сады і дома састарэлых.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.