Вы тут

Плюс 42 гады!


У Кітаі значна вырасла чаканая працягласць жыцця. 


Сярэдняя чаканая працягласць жыцця ў Кітаі вырасла на 42 гады за амаль 70 гадоў — з 35 гадоў у 1949-м да 77 гадоў летась. Гэта вынікае са статыстычнага камюніке, апублікаванага Дзяржаўным камітэтам па справах аховы здароўя, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Гэтыя дадзеныя сведчаць аб няўхільным павышэнні чаканай працягласці жыцця кітайцаў у апошнія гады: з 76,34 года ў 2015-м — да 76,5 года ў 2016-м, да 76,7 года ў 2017-м і да 77 гадоў летась.

Пры гэтым у 2017-2018 гг. паказчык дзіцячай смяротнасці ў краіне знізіўся з 6,8 да 6,1 выпадка на тысячу народжаных немаўлятаў, а матчынай — з 19,6 да 18,3 на 100 тыс. нараджэнняў.

Цяпер у КНР на стадыі рэалізацыі знаходзіцца ініцыятыва «Здаровы Кітай», якая накіравана на ўдасканаленне нацыянальнай палітыкі аховы здароўя і забеспячэння прадастаўлення насельніцтву комплексных медыцынскіх паслуг на працягу ўсяго жыцця.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.