Вы тут

Мужчынская і жаночая зборныя па валейболе выйшлі ў "Фінал чатырох"


У рамках спаборніцтва валейбольнай Залатой Еўралігі беларускія мужчынская і жаночая зборныя выйшлі ў "Фінал чатырох".


Жаночая зборная на тай-брэйку перайграла каманду Іспаніі ў матчы заключнага тура групавога раўнда - 3:2. Беларускі перамаглі ў першых двух партыях сустрэчы і забяспечылі сабе выхад у фінал.

Іспанія - Беларусь - 2:3 (11:25, 23:25, 26:24, 25:21, 09:15).

Мужчыны, нягледзячы на паражэнне ад зборнай Украіны, таксама выйшлі ў фінал турніру. Для гэтага ім трэба было ўзяць усяго дзве партыі.

Украіна - Беларусь - 3:2 (23:25, 25:23, 25:22, 23:25, 15:11).

"Фінал чатырох" Залатой Еўралігі пройдзе 21-22 чэрвеня. Жанчыны будць змагацца ў харвацкай Вараждыне, а мужчыны - у Таліне.

 

 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.