Вы тут

Землятрус магнітудай 5,1 зафіксаваны побач з Токіа


Землятрус магнітудай 5,1 зафіксаваны на ўсходзе ад Токіа ў прэфектуры Ціба. Такую інфармацыю распаўсюдзіла сёння Нацыянальнае метэаралагічнае ўпраўленне Японіі, паведамляе БЕЛТА.


Эпіцэнтр падземных штуршкоў знаходзіўся ў паўднёвай частцы паўвострава Басо, а ачаг залягаў на глыбіні каля 40 км. Штуршкі магнітудай 3,0 адчуваліся і ў цэнтры Токіа. Пагрозы цунамі няма.

Як адзначаюць мясцовыя СМІ, землятрус адбыўся за некалькі гадзін да пачатку афіцыйнага візіту прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў Японію.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.