Вы тут

Расія дадаткова паставіць нафту на «Нафтан»


Беларусь і Расія дамовіліся пра пастаўкі для поўнай загрузкі наваполацкага прадпрыемства. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей РУМАС па выніках сустрэчы са старшынёй урада Расіі Дзмітрыем МЯДЗВЕДЗЕВЫМ.


«Мы сёння дамовіліся, што прымем дадатковыя меры па пастаўцы нафты на «Нафтан», каб завод працаваў не на 65 % загрузкі, а выйшаў на 100 %», — адзначыў старшыня ўрада.

Што да транзіту расійскай нафты праз Беларусь, то, як адзначыў прэм'ер-міністр, у інтарэсах дзвюх краін загрузіць транзітную трубу патрэбнымі аб'ёмамі: «Мы лічым, што ёсць яшчэ час папоўніць аб'ём транзіту, які стандартна праходзіць на працягу года ў бок Заходняй Еўропы, і атрымаць адпаведныя даходы беларускім суб'ектам гаспадарання».

Сяргей Румас паведаміў таксама, што Беларусь і Расія дамовіліся да 21 чэрвеня падрыхтаваць праграму дзеянняў па інтэграцыйным узаемадзеянні ў Саюзнай дзяржаве.

Прэм'еры намераны правесці сустрэчу ў Мінску падчас ІІ Еўрапейскіх гульняў. Па словах Сяргея Румаса, у ходзе візіту Дзмітрыя Мядзведзева ў Мінск будзе абмяркоўвацца праграма дзеянняў па інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве.

Прымаючы ў Маскве Сяргея Румаса, Дзмітрый Мядзведзеў павіншаваў яго з Днём славянскага пісьменства, а беларускі прэм'ер — расійскага калегу  з перамогай расійскай зборнай над камандай ЗША на чэмпіянаце свету па хакеі ў Славакіі. Сустрэча старшынь урадаў сёлета ўжо трэцяя. Раней прэм'еры сустракаліся на Еўразійскім міжурадсавеце ў Казахстане і Арменіі.

Паводле БелТА

Загаловак у газеце: Наладзіць «Дружбу»

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.