Вы тут

Сталі вядомыя першыя сапернікі беларускай хакейнай зборнай


Наша зборная цяпер займае 14-е месца ў рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІHF). У актыве беларускай каманды 2735 ачкоў пасля праведзенага ў першым дывізіёне чэмпіянату свету ў Нур-Султане. Як адзначылі ў Федэрацыі хакея Беларусі, на чэмпіянаце свету — 2020, які пройдзе ў Швейцарыі, наша зборная можа згуляць у адной групе з камандамі Славакіі, Даніі і Вялікабрытаніі. А рэйтынг вядучых зборных будзе вызначаны пасля завяршэння сёлетняга чэмпіянату свету ў элітным дывізіёне, які праходзіць у Славакіі.


Таксама стала вядома, што за права згуляць на 24-х зімовых Алімпійскіх гульнях у Пекіне нацыянальная зборная Беларусі паспрачаецца з камандамі Славакіі і Аўстрыі. Яшчэ адзін сапернік нашых хакеістаў вызначыцца па выніках перадкваліфікацыйных турніраў, якія будуць згуляныя зімой наступнага года. Беларусам, славакам і аўстрыйцам дастанецца каманда з ніжэйшым рэйтынгам у зводнай табліцы ІІHF з ліку пераможцаў падгруп на папярэднім раўндзе кваліфікацыі. Таксама вядома, што спаборніцтвы ў нашай чацвёрцы прыме Славакія. Матчы фінальнай алімпійскай кваліфікацыі будуць згуляныя ў канцы лета 2020 года.

Нагадаем, што зімовыя Алімпійскія гульні пройдуць з 4 да 22 лютага 2022 года ў Пекіне. У хакейным турніры возьмуць удзел 12 каманд: восем зборных, якія размяшчаюцца на 1—8-м месцах у рэйтынгу ІІHF, Кітай як краіна — гаспадыня спаборніцтваў, а таксама тры пераможцы фінальных кваліфікацыйных турніраў.

Дар'я Лабажэвіч

Загаловак у газеце: Пазмагацца за права на Алімпіяду

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.