Вы тут

Карнавал культуры і мастацтва


Прайшоў у кітайскай сталіцы.

У кітайскай сталіцы прайшоў карнавал культуры і мастацтва Кітая і краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".

 У мерапрыемстве ўзялі ўдзел 18 мастацкіх гуртоў з 12 краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, уключаючы Чэшскую Рэспубліку, Венгрыю і Сербію.  100 замежных мастакоў прыехалі ў Пекін для правядзення культурных выстаў.  Была праведзена 27 культурных прадстаўленняў, уключаючы танцы, музычныя і тэатральныя паказы. У 18 палатках адбыліся культурныя выставы, прысвечаныя розным рамёствам і нематэрыяльнай культурнай спадчыне, а таксама інтэрактыўныя мерапрыемствы аб краінах  Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

 У дадатак на мерапрыемстве таксама можна было ўбачыць выставу «Падарункі з Пекіна», мерапрыемствы па прасоўванні турызму ў кітайскай сталіцы і нематэрыяльнай спадчыны Шыцзіньшаня, каб прадэманстраваць наведвальнікам комплексны вобраз сталіцы Кітая.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.