Вы тут

1000 пунктаў маніторынгу пылу


Стварылі ў Пекіне.


У кітайскай сталіцы стварылі сетку маніторынгу буйных часціц на 1020 участках, каб дасягнуць вызначанай мэты па штомесячнага скарачэння канцэнтрацыі пылу на 6,5 тоны на кв.  км у гэтым годзе.  Пра гэта паведаміла Пекінскае ўпраўленне экалогіі і навакольнага асяроддзя, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".

З дапамогай маніторынгавай сеткі можна кантраляваць шчыльнасць пылу ў горадзе кругласутачна. Улады таксама будуць на рэгулярнай аснове складаць рэйтынг вёсак і гарадоў па якасці паветра.

Галоўнымі крыніцамі пылу ў Пекіне з'яўляюцца будаўнічыя аб'екты, дарогі і адкрытыя ўчасткі зямлі. У кітайскай сталіцы прыкладаюць намаганні па барацьбе з забруджваннем паветра, уключаючы ўзмацненне жорсткасці кантролю над выкідамі аўтамабіляў, заахвочванне транспартных сродкаў на новых крыніцах энергіі і закрыццё забруджвальных прадпрыемстваў.

У мінулым годзе Пекін штомесяц зніжаў канцэнтрацыю пылу ў сярэднім на 7,5 тоны на кв.  км.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.