Вы тут

Кітай актыўна распрацоўвае лагістычных робатаў


Міністэрства навукі і тэхналогій абвясціла спецыяльны праект «Інтэлектуальны робат» у рамках важнага нацыянальнага даследчага плана, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Праект закранае шматлікія індустрыі. У прыватнасці, лагістычныя робаты будуць незалежна распрацоўвацца кампаніяй Cainiao. Пад лагістычнымі робатамі разумеюцца аўтаматызаваныя рабочыя, якія будуць выкарыстоўвацца на складах, у сартавальных цэнтрах, а таксама пры перамяшчэнні і транспарціроўцы тавараў. Зараз яны становяцца ўсё больш папулярнымі ў лагістыцы.

У гэты раз кампанія Cainiao стала вядучай структурай па даследаванні, яна нацэлена на стварэнне сістэмы лагістычных робатаў новага пакалення, ажыццяўленне комплекснай працы з выкарыстаннем шматлікіх разумных робатаў з рознымі функцыямі, фарміраванне стандартаў у індустрыі, а таксама на паскарэнне развіцця адпаведных тэхналогій на складах і ў лагістыцы.

Па прагнозах, у наступныя пяць гадоў імкліва павялічыцца аб'ём адгрузкі дзякуючы робатам, колькасць якіх са 194 тысяч у 2018 годзе вырасце да 938 тыс. у 2022-м. Чакаецца, што ўслед за распрацоўкай і увядзеннем стымулюючых мер, сфера лагістычных робатаў у Кітаі будзе хутка развівацца.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.