Вы тут

Беларускія гоншчыкі возьмуць удзел у ралі-рэйдзе Desert Challenge


Беларускія гоншчыкі возьмуць удзел у мараканскім ралі-рэйдзе Desert Challenge, які па ўзроўні складанасці супастаўны з сусветна вядомым «Дакарам». Каманда «МАЗ-СПОРТаўта» паедзе на марафон двума экіпажамі і першы раз выставіць капотны грузавік, прадстаўлены ў канцы мінулага года. Дэбют адбудзецца ў Марока з 12 да 20 красавіка.


Большая частка маршруту праляжа па пустыні і пясчанай мясцовасці. Гоншчыкам падрыхтавалі 2741 км спецучасткаў, падзеленых на восем этапаў. Сярод перашкод — дзюны, мяккія пяскі і высахлыя рэчышчы рэк. «Цяпер усё больш кажуць, што «Дакар» можа вярнуцца ў Афрыку. Калі гэта адбудзецца, то мы павінны мець большае ўяўленне аб рэльефе і клімаце. Удзел у Morocco Desert Challenge якраз дазволіць атрымаць новы вопыт і апрабаваць спартыўныя грузавікі на гарачым кантыненце», — растлумачыў кіраўнік каманды «МАЗ-СПОРТаўта» Сяргей Вязовіч.

Беларусь на гонцы прадставяць два экіпажы. Сяргей Вязовіч паедзе за рулём капотнага спартыўнага грузавіка, кампанію яму складуць штурман Антон Запарошчанка і механік Сяргей Сачук. Другі экіпаж павядзе Аляксей Вішнеўскі разам са штурманам Паўлам Гараніным і механікам Віталём Мурылёвым.

У камандзе адзначаюць, што Вязовіч выступіць, хутчэй, пілотам-выпрабавальнікам: праверыць у гонцы капотнік, каб ужо ў Мінску давесці канструкцыі да дасканаласці. Калі «самы прыгожы МАЗ» пакажа сябе з найлепшага боку, то трапіць на «Дакар-2020». «Пасля тэстаў у Астрахані мы павысілі надзейнасць некаторых частак капотнага МАЗа. Аднак першы гоначны вопыт ён атрымае ў Марока. Па выніках мы будзем разумець, гатовы капотнік да сур'ёзных ралі-рэйдаў або патрабуе дапрацоўкі», — адзначыў Сяргей Вязовіч.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.