Вы тут

Сі Цзіньпін наведае Італію, Манака і Францыю


Старшыня КНР Сі Цзіньпін 21-26 сакавіка нанясе дзяржаўныя візіты ў Італію, Манака і Францыю, паведаміў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Лу Кан, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Замежныя паездкі Сі Цзіньпін здзейсніць па запрашэнні прэзідэнта Італіі Серджа Матарэлы, князя Манака Альберам II і прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона, сказаў дыпламат.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан паведаміў, што падчас візіту ў Італію старшыня Сі Цзіньпін правядзе асобныя перамовы з прэзідэнтам Серджа Матарэлай і прэм’ер-міністрам Джузэпэ Контэ, а таксама сустрэнецца са старшынёй Сената Марыяй Элізабетай Альберці Казелаці і старшынёй Палаты дэпутатаў Раберта Фіко, у рамках якіх бакі абмяняюцца меркаваннямі адносна кітайска-італьянскіх і кітайска-еўрапейскіх адносін, а таксама абмяркуюць актуальныя пытанні міжнароднай і рэгіянальнай палітыкі, якія ўяўляюць узаемную цікавасць. У гэтым годзе спаўняецца 15 гадоў з дня ўстанаўлення паміж Кітаем і Італіяй адносін усебаковага стратэгічнага партнёрства. 

Афіцыйны прадстаўнік МЗС таксама адзначыў, што падчас візіту Сі Цзіньпіна ў Манака, старшыня КНР правядзе сустрэчу з князем Альберам II, на якой бакі абмяняюцца меркаваннямі адносна развіцця двухбаковых адносін у новую эпоху і па пытаннях, што ўяўляюць узаемную цікавасць. Маючы адбыцца візіт з’яўляецца першым візітам старшыні КНР у Манака і мае гістарычнае значэнне для развіцця двухбаковых адносін. Кітайскі бок гатовы разам з Манака паглыбляць палітычны ўзаемадавер, кантакты і супрацоўніцтва ў розных галінах.

Паводле паведамлення Гэн Шуана, падчас знаходжання ў Францыі старшыня Сі Цзіньпін правядзе перамовы з прэзідэнтам Эмануэлем Макронам, а таксама правядзе асобныя сустрэчы з прэм’ер-міністрам Эдуардам Філіпам, старшынёй Нацыянальнага сходу і спікерам Сената. Кіраўнікі дзвюх дзяржаў абмяняюцца думкамі наконт адносін паміж Кітаем і Францыяй, а таксама Кітаем і Еўропай, і абмяркуюць міжнародныя і рэгіянальныя пытанні, якія ўяўляюць узаемную цікавасць. На сёння Кітай і Францыя ўтрымліваюць станоўчы трэнд у развіцці двухбаковых адносін. Маючы адбыцца візіт выпадае на 55-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзяржавамі, у сувязі з чым уяўляе асаблівую важнасць для кітайска-французскіх адносін.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.