Вы тут

8 мільёнаў студэнтаў


Скончаць сёлета кітайскія вну.


Колькасць выпускнікоў кітайскіх вну ў 2019 годзе складзе 8,34 млн чалавек, паведамілі ў Міністэрстве адукацыі, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".

У сувязі з вялікай колькасцю выпускнікоў сітуацыя з працаўладкаваннем застанецца складанай, прагназуюць у ведамстве. З'яўляецца больш фактараў нявызначанасці і нестабільнасці, прызнала намеснік міністра адукацыі Лін Хуэйцін. "Але функцыянуе нацыянальная эканоміка ў цэлым ўстойліва, забяспечваючы агульную стабільнасць попыту на выпускнікоў вну. У нас ёсць усе ўмовы і магчымасці для таго, каб справіцца з усімі магчымымі цяжкасцямі і выклікамі", - адзначыла намеснік міністра.

Пры гэтым яна падкрэсліла важнасць больш якаснай работы па садзейнічанні занятасці з шырокім ужываннем такіх новых мадэляў, як "інтэрнэт + працаўладкаванне", павышэннем узроўню адпаведнасці попыту і прапановы, прадухіленнем любых формаў дыскрымінацыі ў дачыненні да сушукальнікаў працы і махлярства на рынку працы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.