Вы тут

Подзвіг, які заўжды з намі


Пра Маладзечанскую сярэднюю школу № 14 можна расказаць шмат добрага, яна адна з самых лепшых у Беларусі. Яскравая яе адметнасць — створаны тут музей памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, якому прысвоены статус «народны». Заснаваны шаснаццаць гадоў таму, ён мае сёння больш за тысячу экспанатаў асноўнага і дапаможнага фондаў. Экспазіцыя расказвае пра воінаў-землякоў, змяшчае дакументы, фотаздымкі, дазволеныя да паказу фрагменты зброі.


На базе музея працуе Цэнтр патрыятычнага выхавання моладзі і ваенна-патрыятычныя класы. Асаблівая роля адведзена групе «Пошук» — сабраныя ў ёй вучні заняты даследчай дзейнасцю, ствараюць перасоўныя выстаўкі, вядуць перапіску з музеямі і архівамі, падрыхтоўваюць юных экскурсаводаў.

Былы воін-інтэрнацыяналіст Ігар Арабей — адзіны ў калектыве педагогаў, хто часам прыходзіць у школу, апрануты ў ваенную форму з баявымі ўзнагародамі. Вакол яго гуртуюцца юныя даследчыкі ваеннай гісторыі, ён жа ўзначальвае Савет Маладзечанскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане».

Яўген ПЯСЕЦКІ, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.