Вы тут

На Міжнароднай алімпіядзе па філасофіі Беларусь прадставяць ліцэісты БДУ


Адзінаццацікласнікі Ліцэя БДУ Альберт Агалян і Вольга Кавальчук перамаглі ў нацыянальным адборачным этапе Міжнароднай алімпіяды па філасофіі для школьнікаў. Гэта дае ім права прадстаўляць Беларусь на сусветным першынстве, якое пройдзе з 16 па 19 мая ў Рыме (Італія). Тэмай алімпіяды стане культурная спадчына і грамадзянства.


Усяго для ўдзелу ў нацыянальным туры было пададзена больш за 50 заявак. Школьнікам прапаноўвалася зарэгістравацца на платформе Moodle і даслаць матывацыйны ліст на замежнай мове. У фінальным паядынку выступілі 32 школьніка з Мінска, Віцебска, Магілёва, Маладзечна, Слуцка, Мар'інай Горкі і Старобіна. Фіналісты пісалі эсэ на англійскай, французскай і нямецкай мовах на падставе аднаго з чатырох прапанаваных фрагментаў філасофскіх тэкстаў Вальтэра, Бэнедэта Крочэ, Ёхана Хёйзінга і Вячаслава Сцёпіна. Кожная работа ацэньвалася некалькімі экспертамі, у ролі якіх выступілі выкладчыкі факультэта філасофіі і сацыяльных навук і супрацоўнікамі Інстытута філасофіі НАН Беларусі.

Міжнародная алімпіяда па філасофіі сярод школьнікаў праводзіцца пад эгідай Міжнароднай асацыяцыі філасофскіх таварыстваў пры падтрымцы ЮНЭСКА. Беларусь удзельнічае ў гэтых спаборніцтвах з 2014 года.

Арганізатарам нацыянальнага адборачнага этапу выступае кафедра філасофіі культуры факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ пры падтрымцы Інстытута філасофіі НАН Беларусі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.