Вы тут

140 тыс. км аўтастрадаў


Агульная працягласць аўтастрадаў у Кітаі перавысіла 140 тысяч кіламетраў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Як адзначыў міністр транспарту КНР Лі Сяопэн, летась у краіне з'явіліся 86 тыс. км новых аўтамабільных дарог, у іх ліку - 6000 км аўтастрадаў. Сёлета аб'ём інвестыцый у асноўныя фонды ў галіне аўтамабільнага і воднага транспарту прадугледжваецца на ўзроўні каля 1,8 трлн юаняў (каля 300 млрд долараў)  у прыватнасці, чакаецца будаўніцтва або рэканструкцыя 200 тыс. км сельскіх аўтадарог.

Па стане на канец 2017 года Кітай меў 4,77 млн ​​км аўтамабільных дарог, уключаючы 136,5 тыс. км аўтастрад, па апошнім паказчыку краіна аказалася на першым месцы ў свеце.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.