Вы тут

Адзіны падатак у Мінску падкарэктавалі


У сталіцы з пачатку лютага змяніліся некаторыя стаўкі адзінага падатку для грамадзян, якія не ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць. Карэкціроўка звязана з абнаўленнем Падатковага кодэкса.


Самую малую стаўку падатку ў памеры шасці рублёў прадугледзелі пры аказанні паслуг па распілаванні і калонні дроў. Стаўкі падатку за паслугі па вырошчванні сельскагаспадарчай прадукцыі, а таксама па драбненні збожжа і выпасе скаціны па-ранейшаму складуць 19 рублёў, а за паслугі па ўтрыманні, доглядзе і дрэсіроўцы хатніх гадаванцаў — 26 рублёў.

За кароткатэрміновую здачу ў арэнду іншым фізічным асобам жылых памяшканняў у кватэры, у якой больш за два пакоі, а таксама ў аднакватэрных жылых дамах і дачах з лютага трэба будзе плаціць 133 рублі ў месяц (за кожнае жылое памяшканне), а не 145, як было раней.
А стаўкі за музычна-забаўляльнае абслугоўванне вяселляў, юбілеяў і іншых урачыстых мерапрыемстваў, наадварот, вырастуць, праўда, на адзін рубель: з 92 да 93 рублёў у месяц.

Тыя, хто займаецца рамонтам гадзіннікаў ці абутку, а таксама зборкай мэблі, павінны будуць заплаціць 33 рублі, настройкай музычных інструментаў — 26, а вытворчасцю адзення і абутку — 63 рублі ў якасці адзінага падатку.

Падатак за рэалізацыю твораў жывапісу, графікі, скульптуры, вырабаў народных мастацкіх рамёстваў, кветак, насення і расады, жывёл (акрамя кацянят і шчанюкоў) па-ранейшаму складзе 73 рублі, а за паслугі па дызайне інтэр'ераў, графічным дызайне, афармленні аўтамабіляў — 97 рублёў.

Адзіны падатак за студзень налічаць па ўстаноўленых у снежні стаўках. У Мінску плацельшчыкамі такога падатку з'яўляюцца больш за 5,7 тысячы чалавек.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.