Вы тут

Тыбет прыняў больш за 30 млн турыстаў


Цягам мінулага года.


Паводле апошніх дадзеных, у 2018 годзе больш за 30 млн турыстаў наведалі Тыбецкі аўтаномны раён (ТАР, Паўднёва-Заходні Кітай), перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".

 Гэты паказчык павялічыўся на 31,5 працэнта. "Улады раёна спадзяюцца, што у 2019 годзе колькасць турыстаў перавысіць 40 млн", - сказаў старшыня раённага ўрада. Мясцовыя ўлады імкнуцца ўмацаваць індустрыю турызму ў Тыбеце, прыняўшы цэлы шэраг ільготных мер, якія спрыяюць развіццю неабходнай інфраструктуры, гасцінічнага бізнесу, транспартных паслуг і авіяперавозак.

 У мінулым годзе агульныя прыбыткі Тыбету ад турызму дасягнулі 49 млрд юаняў (каля 7,2 млрд долараў) з ростам паказчыка на 29,2 працэнта.Тыбет прадоўжыць умацоўваць сваю туріндустрыю шляхам асваення ўнікальных турыстычных рэсурсаў у 2019 годзе. "Мы будзем значна павышаць зручнасць падарожжаў," - заўважыў кіраўнік раённага ўрада.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.