Вы тут

У коле родных традыцый


Адным з першых на Лепельшчыне ў аграсядзібны рух уключыўся Васіль ШКІНДЗЕР. Настаўнік матэматыкі і фізікі на сваім падвор'і стварыў унікальную сядзібу-музей з ухілам на этнаграфію і народныя традыцыі і назваў свой турыстычны аб'ект па назве вёскі — «Поўсвіж». Ужо дзесяць гадоў запар гаспадар праводзіць на сядзібе беларускія народныя і мясцовыя абрады — «Жаніцьбу Цярэшкі», «Каляды», «Гуканне вясны», «Велікодныя валачобнікі», «Купалле». А яшчэ навучыўся іграць на старажытнай дудзе, аднаўляе і рамантуе старыя рэчы, якія маюць гістарычную і культурную каштоўнасць. Летась у рэспубліканскім конкурсе аграсядзіб за свой праект Васіль Шкіндзер быў прызнаны пераможцам у намінацыі «Захаванне традыцый».


Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.