Вы тут

Утаймаваць кракадзіла


Кітаец стаў знакамітым дзякуючы вырошчванню рэптылій.


28-гадовы кітаец Чжан Фухуа з горада Хэцзэ правінцыі Шаньдун Кітая ўжо пяць гадоў займаецца вырошчваннем кракадзілаў.  Цяпер на базе, дзе працуе Чжан Фухуа, трымаюць каля 10 тыс. гэтых рэптылій, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".

 Чжан Фухуа часта ў прамым эфіры транслюе, як ён корміць кракадзілаў, прыбірае за імі, ловіць іх. Яго праца выглядае небяспечнай і цікавай у вачах звычайных людзей, таму яна прыцягнула столькі ўвагі кітайскіх інтэрнэт-карыстальнікаў.  Зараз колькасць падпісчыкаў Чжан Фухуа складае 400 тысяч, што робіць яго інтэрнэт-знакамітасцю ў Кітаі.

 Па словах кітайца, яго праца патрабуе засяроджанасці і кемлівасці, паколькі спакойныя кракадзілы могуць нечакана напасці на чалавека.  Чалавек з павольнай рэакцыяй можа атрымаць траўмы.  Таму утрыманнем кракадзілаў лепш займацца маладым людзям.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.