Вы тут

Цёплых вам святаў!


Настаўніца інфарматыкі мінскай школы № 161 Вольга Васільцова с 10-гадовым сынам Ігарам на Кастрычніцкай плошчы сталіцы. Фота Анатоля Клешчука.

Святочнае

...З трыццаць першага на першае

Згадваць нам, пакуль і жыць,

Тыя справы, што завершаны,

Тыя справы, што вяршыць.

Быццам бы вярстою межавай

Час раскроіў каляндар,

І ўжо кожны з нас усцешаны

Вышынёй уласных мар.

Мары недзе даляглядзяцца,

А за даляглядам тым,

Можа, нешта з іх і спраўдзіцца,

Калі ж не — то не бяды.

Бо праз год усё паўторыцца —

Марыць будзем зноў вось так

Мы пра тое, што не спорыцца

І не вершыцца ніяк.

Ды няма нічога грэшнага

Ў тым, што шмат

не здзейсніў ты:

З трыццаць першага

На першае

З лішкам марыцца заўжды.

Анатоль ЗЭКАЎ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.