Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. На гэтым тыдні не спрабуйце вырашаць усё з дапамогай сілы і не перабольшвайце значэнне волі, бо гэтым вы толькі нажывяце сабе ворагаў. Затое разуменне і гнуткасць дадуць магчымасць набыць у асобе сённяшніх партнёраў сапраўдных аднадумцаў надоўга. У сярэдзіне тыдня можаце апынуцца перад неабходнасцю зрабіць выбар, дзейнічайце спакойна, абдумана і без паспеху. Паспрабуйце на выхадныя добра павесяліцца, але не варта вельмі эмацыянальна рэагаваць на падзеі, што адбываюцца.

ЦЯЛЕЦ. Спатрэбіцца дакладны план, каб паспець усё зрабіць да свят. Не адкладайце на апошнія дні. У чацвер пажадана наогул паменш кантактаваць з людзьмі. Пятніца спрыяльная для пераднавагодніх вечарынак або набыцця падарункаў. На гэтым тыдні вы дакладна вызначыцеся, дзе менавіта і з кім сустрэнеце Новы год. У выхадныя паспрабуйце не перагружаць сябе хатнімі клопатамі.

БЛІЗНЯТЫ. У пачатку тыдня давядзецца добра папрацаваць, каб дамагчыся жаданага выніку. Аднак вы адчуеце азарт і цікавасць ад сваёй дзейнасці. Менавіта цяпер могуць зарадзіцца выдатныя, проста геніяльныя ідэі, у ажыццяўленні якіх дапамогуць блізкія людзі і сябры. Наогул настае час загадваць запаветныя жаданні, якія дакладна здзейсняцца.

РАК. На гэтым тыдні цалкам верагодная досыць рэзкая змена дзейнасці. Пры гэтым зусім не абавязковая змена работы — проста з'явіцца іншая тэма ці нават цэлы кірунак, у якім вы дасягнеце поспеху. Прыміце дапамогу калег, яна будзе вельмі дарэчы. У канцы тыдня адчуеце раптоўную змену рытму — замест напружання прыйдзе лёгкасць, адкрыецца другое дыханне. У выхадныя дні могуць раскрыцца таямніцы вашага даўняга мінулага.

ЛЕЎ. На вас можа абрынуцца маса клопатаў і назапашаныя справы. У сераду з'явіцца шанц дамагчыся больш важкага становішча і ўмацаваць свае дасягненні. Вынаходлівасць і асабістая актыўнасць дапамогуць добра падрыхтавацца да надыходзячых свят. Паспрабуйце не захапляцца самакрытыкай і не бачыць нічога вакол, вы можаце засмуціць папрокамі каханага чалавека. У суботу не давядзецца скардзіцца на настрой і самаадчуванне. У нядзелю паспрабуйце не раздражняцца з-за навакольных, яны таго не вартыя.

ДЗЕВА. Упэўненасць у сваіх сілах адкрые вам многія дзверы і забяспечыць поспех. Палепшацца адносіны з калегамі і начальствам, што станоўча адаб'ецца на прадукцыйнасці працы, хоць і можа некалькі надтачыць працягласць рабочага дня. Паспрабуйце не вельмі кусаць апанентаў у спрэчцы, даказваючы сваю праўду, калі не хочаце нажыць ворагаў. Сябры і блізкія людзі падтрымаюць вас у любых пачынаннях. Адкіньце ўсе непатрэбныя дробязі, засяродзьцеся на самым галоўным, і ўсё абавязкова атрымаецца.

ШАЛІ. Тыдзень будзе напоўнены разнастайнымі падзеямі, толькі не імкніцеся прымаць паспешлівыя рашэнні. Можа здацца, што вы заблыталіся ў сітуацыі, якая склалася, аднак ваша нерашучасць толькі ўскладніць справу. Памятайце, свой свет шмат у чым вы ствараеце самі, пастаўцеся да яго больш беражліва і больш уважліва. У канцы тыдня можна расслабіцца і добра павесяліцца.

СКАРПІЁН. Тыдзень насычаны прыемнымі падзеямі, якія звязаны з прафесійнай дзейнасцю. Пажадана са сваімі праблемамі спраўляцца ўласнымі сіламі, сябры і блізкія наўрад ці змогуць вам чым-небудзь дапамагчы. Адчуеце, што неабходныя начальству і калегам, ваша меркаванне для іх каштоўнае. Можна чакаць салідную прэмію па выніках года. І гэта дазволіць добра адпачыць на святы.

СТРАЛЕЦ. Асцярожней з перагрузкамі, хоць ваша імкненне ў імя работы вельмі пахвальнае. Прафесійныя справы працякаюць вельмі паспяхова, вы ўпэўнена стаіце на нагах. Плануючы новае, не забывайцеся пра старыя абавязацельствы. У панядзелак уключайцеся ў работу, аб'ектыўна ацэньваючы свае сілы, і вы паспяхова справіцеся з праблемамі. У сераду актыўнасць і інтуіцыя могуць дапамагчы дасягнуць высокіх вынікаў. Нядзеля — дзень асаблівы для вас, калі ва ўсім будзе шанцаваць.

КАЗЯРОГ. Галоўная задача і мэта на гэтым тыдні — знайсці паразуменне з навакольнымі людзьмі. Апынуўшыся ў стане канфлікту, вы наўрад ці зможаце зрабіць хоць штосьці карыснае для сябе. Тыдзень будзе багаты падзеямі, дазволіць назапасіцца яркім уражанням і паспрыяе ажыццяўленню самых смелых планаў. Новыя справы лепш пачынаць у сераду, тады вам будзе спадарожнічаць поспех. Паспрабуйце не даваць абяцанняў: выканаць іх будзе дастаткова складана. Найлепшым адпачынкам у выхадныя будзе непрацяглае падарожжа з сям'ёй.

ВАДАЛІЎ. На гэтым тыдні варта арыентавацца на ўласныя сілы і магчымасці. «Хочаш, каб было зроблена добра, зрабі сам». Менавіта гэта для вас як ніколі актуальнае. У сераду блізкія людзі могуць адмовіцца вам беспярэчна падпарадкоўвацца, таму варта запасціся важкімі аргументамі і ўгаворваць, а не загадваць. У пятніцу нейкая прыемная навіна зменіць вашы планы — зразумела, да лепшага. У выхадныя дні самы час заняцца падрыхтоўкай да свята.

РЫБЫ. У пачатку тыдня ваш даўні сябар можа даць каштоўную параду або аказаць важную паслугу. Калегі па рабоце будуць падтрымліваць вашы прапановы, а начальства можа ўзнагародзіць прэміяй. Чацвер — вельмі прыдатны дзень для прыняцця адказных рашэнняў, ацаніце бягучыя справы і адкарэктуйце ўсё так, як лічыце патрэбным. У другой палове тыдня спатрэбіцца паўнавартасны адпачынак ад клопатаў.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.