Вы тут

Падлетак прыйшоў на хакейны турнір у Гомелі з сякерай і нажамі


Супрацоўнікі АМАП УУС Гомельскага аблвыканкама затрымалі 17-гадовага хлопца, які прыйшоў з сякерай і нажамі ў Гомельскі лядовы палац на адкрыццё абласнога першынства сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі "Залатая шайба", паведамілі БЕЛТА ва УУС Гомельскага аблвыканкама.


У падлетка ў заплечніку выявілі паходную сякеру ў чахле і раскладны нож, за поясам - нож у чахле. Пазней у яго дома былі знойдзены 24 патроны рознага калібра, з якіх тры з'яўляюцца боепрыпасамі да ручнога стралковай наразной агнястрэльнай зброі, прыдатнымі для стральбы.

Раней малады чалавек да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці не прыцягваўся. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа па ч.2 арт.295 КК Беларусі "Незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў".

Праваахоўнікі праводзяць неабходныя следчыя, аператыўныя і экспертныя мерапрыемствы.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.