Вы тут

Google распавёў, што часцей за ўсё шукалі ў інтэрнэце беларусы ў 2018 годзе


Пошукавая сістэма Google прааналізавала мільёны пошукавых запытаў і высветліла, што шукалі беларусы ў Google у гэтым годзе, паведамляе  interfax.by.


Самым папулярным запытам года ў Google Беларусь стаў 21-ы чэмпіянат свету па футболе. Дзявятую пазіцыю рэйтынгу заняў чэмпіянат свету па хакеі. Цікавасць у беларусаў таксама выклікалі ТБ-шоу: шосты сезон "Халасцяка" і "Замуж за Бузаву". Дзясятку самых папулярных запытаў традыцыйна разбавілі серыялы: трэці сезон "Мажора", "Паліцэйскі з Рублёўкі", а таксама другі сезон серыяла "Івановы Івановы".

У катэгорыі "Персона" беларусы часцей за ўсё цікавіліся знакамітасцямі, якія пайшлі з жыцця ў гэтым годзе: Стывенам Хокінгам, рэперам XXXTentacion, Іосіфам Кабзонам і Алегам Табаковым. Беларускіх карыстальнікаў Google таксама прыцягвалі гісторыі, звязаныя з Насцяй Рыбкай, легендай рок-музыкі Фрэдзі Мэрк'юры і прэзідэнтам Харватыі Каліндай Грабар-Кітаровіч.

Самым топавым фільмам па запытах беларусаў у 2018 годзе стаў біяграфічны фільм "Багемная рапсодыя" аб брытанскай рок-групе Queen. Другая па папулярнасці - спартыўная драма "Рух уверх". Трэцяе месца займае фантастычны фільм "Веном".

Лідарамі ў катэгорыі "Серыял" сталі "Мажор", "Паліцэйскі з Рублёўкі" і "Івановы Івановы". У топ-3 у катэгорыі "ТБ-шоу года" ў Беларусі ўвайшлі: "Еўрабачанне 2018", шосты сезон шоў "Халасцяк" і "Замуж за Бузаву".

У 2018 годзе беларусаў больш за ўсё цікавіла набыццё аўтамабіляў, ровараў і кватэр. Характэрна, што ў топ-10 увайшлі такія запыты, як "участак пад Мінскам", а таксама "БЧ білет". Традыцыйна беларускія карыстальнікі цікавяцца набыццём айфона. У гэтым годзе ў спісе жаданняў у беларусаў iPhone 7.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У 72-м аб'яднаным вучэбным цэнтры юнакі атрымліваюць і грамадзянскія спецыяльнасці

У 72-м аб'яднаным вучэбным цэнтры юнакі атрымліваюць і грамадзянскія спецыяльнасці

72-і аб'яднаны вучэбны цэнтр, што ў Печах, — самая вялікая воінская часць у Беларусі. 

Грамадства

Распавядаем, як арганізавана меддапамога ў Паставах

Распавядаем, як арганізавана меддапамога ў Паставах

Самым аддаленым ад абласнога цэнтра раёне краіны.

У свеце

Чаму Дональд Трамп захацеў набыць Грэнландыю?

Чаму Дональд Трамп захацеў набыць Грэнландыю?

Цяпер гэтая аўтаномная тэрыторыя ўваходзіць у склад Каралеўства Данія.

Грамадства

Школы Гомельшчыны прайшлі праверку на гатоўнасць да навучальнага года

Школы Гомельшчыны прайшлі праверку на гатоўнасць да навучальнага года

Сё­ле­та ў да­школь­ныя ўста­но­вы ра­ё­на прый­дзе 2 700 ма­лых.