Вы тут

Кур'еры на 70 млрд долараў


Кітайскі кур'ерскі сектар працягваў пашырацца ў першыя 10 месяцаў бягучага года. Пра гэта паведаміла Дзяржаўнае статыстычнае ўпраўленне КНР, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".


Паводле дадзеных Дзяржстата, са студзеня па кастрычнік даходы дадзенага сектара склалі 478 млрд юаняў (каля 68,9 млрд долараў), павялічыўшыся на 23,5 працэнта ў параўнанні з тым жа перыядам мінулага года.  У гэты адрэзак часу было адпраўлена 39,43 млрд пасылак.

Толькі ў кастрычніку даходы сектара выраслі на 19,6 проц.  - да 53,42 млрд юаняў.  Тэмпы росту былі на 1,1 працэнтнага пункта вышэй у параўнанні з папярэднім месяцам.  Аб'ём дастаўленых пасылак павялічыўся на 25,2 проц.  - да 4,69 млрд.

За першыя 10 месяцаў трансгранічныя кур'ерскія паслугі выраслі на 38,4 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, пры гэтым было адпраўлена 880 млн пасылак.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.