Вы тут

Алена Вайцяхоўская пабывала ў «Звяздзе»


Сустрэча з вядомай савецкай спартсменкай, алімпійскай чэмпіёнкай, а цяпер журналісткай Аленай Вайцяхоўскай прайшла ў рамках Міжнароднага медыяклуба "Фармат-А3". У ёй прынялі ўдзел беларускія журналісты, кіраўнікі сродкаў масавай інфармацыі і прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры. За круглым сталом гаворка пайшла аб сучасным спорце і ролі ў ім журналістыкі, Алена Сяргееўна падзялілася сваім вопытам работы і ўзгадала самыя цікавыя і складаныя моманты кар'еры.


Нагадаем, Алена Вайцяхоўская з'яўляецца адзінай спартсменкай у гісторыі СССР і Расіі, якая перамагла ў скачках з 10-метровай вышкі на Алімпійскіх гульнях (1976). Сёння яна член Міжнароднай залы спартыўнай славы плавання і заслужаны майстар спорту СССР. Спартыўная кар'ера Алены Сяргееўны скончылася рана - у 22-гадовым узросце. Пасля гэтага былая спартсменка каля года працавала дзіцячым трэнерам, але неўзабаве вырашыла пайсці ў журналістыку.

З 1991 па 2017 гады яна працавала вядучым аглядальнікам газеты «Спорт-экспрэс». З кастрычніка 2017-га - спецыяльным карэспандэнтам агенцтва спартыўных навін «Р-спорт». Аленя Сяргееўна з'яўляецца членам прэс-камісіі Міжнароднай федэрацыі плавання (FINA). Неаднаразова прызнавалася найлепшым спартыўным журналістам Расіі. Па версіі міністэрства спорту Расіі - Найлепшым журналістам 2017 года. Першы лаўрэат медалі Мікалая Возерава (2005 г.)

У якасці аглядальніка газеты Вайцяхоўская працавала на пяці Алімпійскіх гульнях, мностве чэмпіянатаў свету. Піша пра плаванне, фігурнае катанне, гімнастыку, барацьбу, штангу, хакей, лыжныя гонкі, біятлон.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.